“Ніякіх крэдытаў гэтаму рэжыму”. Беларусы ЗША адзначылі Дзень Волі

У гэтыя дні ў буйных амерыканскіх гарадах праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю.

У пятніцу, 24 сакавіка, больш за паўсотні чалавек сабраліся на Манхэтэне (Нью-Ёрк) каля будынка консульства Беларусі. Пратэстоўцы хацелі данесці да беларускіх уладаў сваю нязгоду з парушэннем правоў і свабод беларускіх грамадзян, рэпрэсіямі і тэрорам ў Беларусі, а таксама з падаткам на дармаедства. Многія з удзельнікаў сустрэчы прыбылі з іншых гарадоў ЗША.

 

 

Яшчэ адзін мітынг пройдзе ў Нью-Ёрку ў нядзелю на Юніён-сквер, каля помніка Джорджу Вашынгтону. Мэта сустрэчы — прыцягнуць увагу амерыканцаў да сітуацыі ў Беларусі.

У Вашынгтоне акцыя ў падтрымку беларусаў прайшла 25 сакавіка ля Мемарыялу ахвярам камунізму.

У сваіх прамовах мітынгоўцы параўналі досвед свайго ўдзелу ў пратэстах супраць непапулярных рашэнняў новага амерыканскага істэблішменту і дэманстрацыях у Беларусі.

“У Амерыцы мы адчулі, што такое мірна збірацца і адстойваць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта асноўнае права чалавека, якое было прапісана ў дэкларацыі ААН. Але мы зноў упэўніліся, што скарыстацца гэтым правам немагчыма ў Беларусі”, — гаворыць старшыня вашынгтонскага аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) Вольга Рошчанка.

“Каля тысячы нашых суайчыннікаў зараз знаходзяцца ў пастарунках, турмах. Хочацца выказаць ім падзяку і падтрымку за працяг барацьбы, бо быць беларусам — гэта ўвесь час змагацца: з сабою, з некай боязню, за сэрцы навакольных, за свабоду, за права вырашаць за сябе”, — адзначыла Рошчанка.

Намеснік старшыні БАЗА Вячаслаў Бортнік нагадаў, што цяпер Лукашэнка спадзяецца атрымаць крэдыт ад МВФ.

“Мы заклікаем МВФ не даваць ніякіх крэдытаў гэтаму рэжыму, таму што сёння ён паказаў, як выконваюцца правы чалавека ў Беларусі. У такой сітуацыі ні аб якіх крэдытах не можа быць і гаворкі”, — сказаў Бортнік.

Таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі на вуліцы Філадэльфіі, Маямі і Лос-Анджэлеса.

Дзень Волі ў Філадельфіі

Дзень Волі ў Філадельфіі

 

 

Фота Яўгена Іванюка (Нью-Ёрк), Надзея Валуева (Вашынгтон) і Андрэя Цвікевіча (Філадельфія)

 

Вашынгтон

 


  • Шановні білоруси !!! Не вірте брехунам Сороса та його "революціонерам", бережіть свого "бацьку", свою державу і віру Православну !!! Ми, українці, вже гірко жаліємо, що у нас відбувся Майдан. Бо він нам приніс тільки війну, горе, розруху і повний бардак. Тримайтеся !