Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Мнение

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Здраўствуй, Дзедушка Мароз

 

Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама».

У Мінску на Новы год абавязкова здараецца што-небудзь такое, чаго не можа здарыцца нідзе ў свеце. Маю на ўвазе не цуды ўсякія і не выкананне жаданняў, а “нацыянальныя асаблівасці”, якія неўпрыкмет праяўляюцца ў нашым, здавалася б, зусім безнацыянальным жыцці, і кожнае свята ператвараюць у свята са слязою на вачах.

Гэтым разам мой сябра – даволі вядомы артыст прынёс такую “слязу” з бацькоўскага сходу ў дзіцячым садку, куды ходзіць ягонае дзіця. Загадчыца садка спыталася, хто з бацькоў узяўся б выканаць на ранішніку ролю Дзеда Мароза, бо на тое, каб запрашаць найміта ў садка няма грошай. Натуральна, сябра ахвотна прапанаваў свае паслугі, бо раней выступаў у такой ролі шмат разоў. Адна ўмова – гаварыць Дзед Мароз будзе па-беларуску. “Не-е-е, — адказала загадчыца. – Зачэм? Ня нада”. Чаму? – запытаўся сябра. Хіба ёсць нешта ненатуральнае ў тым, каб у беларускім садку да беларускіх дзетак Дзядуля Мароз казаў беларускія словы? “Дзеці ня поймуць. І ваабшчэ...” – такі быў адказ.

Ясна, што зразумеюць ці не зразумеюць, у гэтым выпадку залежыць не ад мовы, а ад умельства артыста, які будзе весці з дзецьмі жывую гутарку. Тым не менш, канчатковы адказ быў адмоўны. У выніку ў барадатага навагодняга чараўніка была пераапранутая адна з садаўскіх выхавальніц, якая абмежавалася ў сваёй ролі трыма словамі: “Паздраўляю вас, дзяцішкі”.

Што тут скажаш? Вы можаце папракнуць мяне ў тым, што зноў, каторы раз акцэнтую ўвагу на моўнай праблеме. Насамрэч, гэта праблема беларускага выбару. Замест якаснага культурнага прадукту мы (і нашы дзеці) спрэс атрымліваем сурагатнае нішто, чарговую анастасію слуцкую і паўлінку new, “бараду із ваты”. Вось што становіцца ўнутраным напаўненнем беларускага чалавека, сілкуе яго думкі і пачуцці, ягоную волю, дакладней, ягоную бязвольнасць і “агульную млявасць”.

Дапускаю, што такімі прасцей кіраваць, але ніяк не магу змірыцца з думкай, што цаною такога кіравання становіцца цэлая культура і мова адной з найстарэйшых еўрапейскіх нацый.

Мяне зусім не прываблівае тэма “таемнай змовы” дзяржавы супраць роднага слова. Але куды дзенешся, калі факты, падобныя да апісанай вышэй навагодняй гісторыі, сыплюцца ў нас адусюль, з усіх сфер жыцця, і ты разумееш урэшце, што гэта – сістэма. І ў падмурку гэтай сістэмы – уся наша сістэма адукацыі і выхавання.

Як, вы думаеце, ствараецца ў Беларусі новая школа? Ну, адпаведны аддзел адукацыі камплектуе настаўніцкі калектыў і вучнёўскія класы. “По умолчанию” кожная новая беларуская школа павінна быць расійскай. Вы скажаце – а давайце зробім беларускую! Вас не зразумеюць – “а зачэм?” Ну, усё ж такі, мы беларусы, роднае слова, мова продкаў і ўсё такое. Калі так, калі вы настойваеце, дык збірайце заявы бацькоў. І калі нават вам удасца абысці і пераканаць людзей, і яны напішуць гэтыя злашчасныя заявы, кожнаму з іх будзе сто разоў зададзенае пытанне: “Вы дзяйствіцельна хаціце абучаць сына ці доч па-беларускі? Вы добра падумалі?” Натуральна, простыя людзі – не зяноны пазьнякі і не нілы гілевічы, каб кожны раз казаць “Так, я настойваю!” і тлумачыць усім навокал, чаму беларускія дзеці павінны выхоўвацца па-беларуску, каб найлепшым чынам рэалізаваць у гэтым жыцці свой чалавечы патэнцыял. Гэта ўсё зразумела. Не зразумела толькі, чаму для стварэння беларускай школы ці класа ад вас патрабуюцца змагарныя высілкі (плюс атрымаеце таўро апазіцыянера), тады як расійская школа ці клас створацца без найменшых вашых намаганняў.

Што гэта як не змова?

І калі тыя высілкі і волевыяўленне бацькоў разглядаць як плату за іх патрыятызм, дык для астатніх нельга не згадаць параўнанне з бясплатным сырам, які бывае толькі ў пастцы. Згадзіцеся, для паспалітага беларускага народа ў год пацука алегорыя зусім не пазбаўленая сэнсу.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.



 

Оценить материал:

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Конечно, есть; или Вы думаете, что Вас пытаюсь обмануть? Но я не хочу "светить" фамилии, у меня вообще привычки к стукачеству никогда не было. Пусть живут, как считают нужным - бог им судья.
  • "Рэзаць рускіх" -- крэпка сказана. Нагадвае любімую фішку аднаго вядомага палітыка: маўляў, калі "нацыяналісты былі пры ўладзе", яны гатовыя былі "ўсіх рускіх пасадзіць на чамаданы". Але ж ні нацыяналісты ў нас пры ўладзе ніколі не былі, ні рускіх ніхто ніколі не крыўдзіў. Наадварот. Улада перад усім рускім сцелецца, а апазіцыя калі і не гаворыць па-руску, дык часта ў пашпарце -- рускія (як старшыня БНФ Баршчэўскі ці старшыня ТБМ Трусаў). Няма такой праблемы. Тупасці і дураты ("курыных мазгоў", як Вы кажаце) хапае, а вось рэальнага шавінізму ці русафобіі, паўтараю, не сустракаў. Калі ў Вас ёсць канкрэтныя прыклады (не "адна баба сказала" ці "усе яны такія" -- а рэальны чалавек, рэальны выпадак), тады пагаджуся, што такое ёсць.
  • Сколько ни знаю оппозиционеров - все до единого шовинисты и русофобы; у них всегда и во всём виновата Россия. Особенно печально, что среди них есть люди, широко известные в культурно-интеллигентской среде Белоруссии. Иные (те, кто вообще с куриными мозгами) готовы прямо сейчас резать всех русских подряд.
  • Нацыянальныя ідэі фармаваліся ў 19-м стагоддзі. Беларусы прайшлі гэты гістарычны этап, нідзе не адстаўшы ад іншых еўрапейскіх народаў. У 1897 годзе шэсць мільёнаў насельнікаў нашага краю называлі сябе беларусамі, а роднай мовай – беларускую. Нацыянальная ідэя – не старое паліто, якое можна выкінуць або замяніць на новае. Калі яна ўжо ёсць, дык ёсць. Гэта той здабытак, на які мы, пры ўсім жаданні, паўплываць не можам. Усё дваццатае стагоддзе ўлада імкнулася выкараніць беларускую ідэю, і працягвае гэта рабіць сёння. І што? Усё адно кожнае новае пакаленне звяртаецца да яе. А мова – стрыжань гэтай ідэі. Наша праблема не ў тым, што мова дрэнная і таму адмірае сама сабой, а ў тым, што ўлада ўсімі сіламі выціскае мову з грамадскага ўжытку. Хоць за сто мінулых гадоў можна было пераканацца ў марнасці такога дзеяння. І нікуды мы ўрэшце не дзенемся – ні ад беларускай ідэі, ні ад беларускай мовы. Як ніколі не станем чарнаскурымі альбо вузкавокімі.
  • Мова - надзвычай важная справа, асабліва карысная для асэнсавання нацыянальнай эдэнтычнасці, аднак зводзіць беларушчыну да мовы - гэта тое ж, што і складваць усе яйкі ў адзін кошык. А што, калі беларуская мова знікне зусім? І што - - беларусаў не будзе? Нацыя без мовы - зусім не ўнікальнае стварэнне. Мова беларуская ўжо дэ-факта знікла, і ў 99% выпадкаў выкарыстоўваецца толькі для рафінаваных дыскусіяў пра палітыку, гісторыю ды культуру. І пазітыўных тэндэнцыяў у яе аднаўленні не назіраецца нават пад лупай(ну, мабыць, я такі недальнабачны). І тут самы час пашукаць якія іншыя чыннікі для яднання народу, прыдумаць новую нацыянальную ідэю, ці пазычыць яе ў каго-небудзь, зрабіць ход канём, так сказаць(і я зусім не маю на ўвазе хоравыя спевы песен пра карняплоды і людзей, іх паядаючых)
  • Мова для беларусаў -- больш чым мова. Гэта ў нас зямля, на якой стаіш. Час такі і эпоха, калі мова -- зямля. Учора было інакш, заўтра будзе інакш, а сёння -- так. Парадокс у тым, што чалавек можа быць рускамоўным, але дух у ім беларускі. Як казаў адзін паэт, нават калі мы гаворым па-руску, у душы мы ўсё адно гаворым па-беларуску. Але не ў вершах. І на сцэне гэты парадокс сканчаецца. Там пачынаецца Мінск ці Менск альбо Тамбоў-Саратаў. Вось я і кажу, што нічога не разумею ў сённяшняй тамбоўскай, шведскай або ірландскай унутранай поп-сцэне. І разам са мной уся беларуская публіка ў гэтым нічога не разумее. І мы ўсе да гэтых калек з тамбоўскай філармоніі толькі прыглядаемся, бо ацаніць не можам. Як, дарэчы, і шараговы швед ці ірландзец ня можа ацаніць нашы калькі. Калі ж казаць пра поп-інгліш, дык гэта іншы эшалон, і зусім не Еўравізія, тым больш не дзіцячая спартландыя. У тым эшалоне з нашых, можа быць, толькі "Песняры" мільганулі аднойчы. Па-беларуску.

Интересные Факты

Загрузка ...