Другие материалы рубрики Мнение
- 11.03 // 12:50 Андрей Жвалевский. ТЕЛЕВИДЕНИЕ. Спертый эфир // Статья
- 10.03 // 11:26 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Весенняя прощеница // Статья
- 09.03 // 12:17 Евгений Липкович. ПУТЬ ВОИНА. Не забудьте выключить телевизор // Статья
- 08.03 // 10:02 Оксана Яновская. КРАСОТА. Страшная сила // Статья
- 07.03 // 13:06 Александр Куллинкович. ХРОНИКИ. На безымянной высоте // Статья
Мнение
Адам Глобус. PLAY.BY. Жлабіха
У жыцці я сустракаў толькі адну эталонную жлабіху. Ёй не пашанцавала, яна патанула ў возеры.
![]() |
| Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. |
Сярод нас была адна адзіная жлабіха, і мы яе любілі, як любяць выключэнне з правілаў.
Нашая Лёль мацюкаецца? Выдатна! Лёль, мацюкайся, мы ўсе ў захапленні ад тваіх шматпавярховых мацюкоў!
Лёль, кажа, што ўсе мужыкі вырадкі і казлы? Лёль, паўтары пра казлакексаў яшчэ раз, мы проста паміраем ад смеху.
Лёль прагартала нейкую там брашурку і цяпер лічыць, што ўсіх мужчын трэба растрэльваць на месцы? Лёль, у майго дзядзькі ёсць паляўнічая стрэльба, мо табе яе прынесці, і адстрэл мужыкоў ты пачнеш сягоння!
Лёль была непрыстойна тоўстая, а вопратка на ёй была заўсёды не яе памераў, ці то завяліка-вялікая, ці то замалая зусім. І ўсе рэчы былі чорнага колеру. Валасы і вочы ў Лёль таксама былі чарнюшчыя. А самы чорны ў Лёль быў язык. Калі Лёль адкрывала рот, з яе чорнюшчага языка зляталі такія чорныя словы, што непадрыхтаваны слухач рабіў выгляд, што ён проста не чуе той чарнаты.
Дык чаму ж мы яе любілі? Пэўна, усе адчувалі яе блізкі сыход, і хацелі аддаць ёй сваю любоў наперад. Аддалі, і паплакалі на пахаванні, паглядзеўшы на Лёль у вэлюмнай белай сукенцы астатні раз. Мы ж думалі, што развіталіся з Лёль, і з Лёль мы сапраўды развіталіся, а жлабіха засталася.

Жудасная брыдкаязыкая жлабіха пачала ўсяляцца ў нашых дзяўчат і жанчын. «Усе мужыкі — вырадкі!» — верашчыць яна рознымі галасамі. Мужчыны азіраюцца на гістэрычнае верашчанне і паціскаюць плячыма. «Усе мужыкі — непаўнавартасныя істоты!!!» — не сунімаецца рознатварая жлабіха. Мужчына ўздымае кулак па-над тварком жлабіхі, тая прысядае, сціскаецца ад сполаху і сіпіць: «Я — жанчына!» Кулак апускаецца. «Я не дазволю выціраць аб сябе ногі!» — крычыць жлабіха на апушчаны кулак. Мужчынскі кулак разбівае твар жлабіхі. «Мяне гвалцяць!» — лямантуе жлабіха. «Мяне згвалцілі!» — лямантуе жлабіха на ўвесь свет. Мужчына сыходзіць, а жлабіха лётае і крычыць пра згвалтаванне. Толькі ніхто не верыць ёй. Усе ж ведаюць, што жлабіху ніхто не гвалціў.
Нашую Лёль таксама ніхто ніколі не гвалціў. Мы яе ўсе любілі, але нашыя чэлесы не прымалі нават эталонную жлабіху Лёль. Мой чэлес проста сам перапаўзаў з адной калашыны ў другую, каб быць як найдалей ад жлабіхі. Праўда!
Жлабіха Лёль так і сплыла ў іншы свет з цнотаю. Лёль сплыла, а жлабіха засталася з вамі…
P.S. У аснове апавядання ляжаць рэальныя факты. У сапраўднасці жлабіха Лёль насіла імя Фаня, і яна сапраўды захлынулася ў азёрнай вадзе.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |



В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева