Другие материалы рубрики Мнение
- 16.03 // 12:07 Анатолий Лебедько. ВЫБОРЫ. Играть или подносить мячи // Статья
- 15.03 // 11:56 Александр Зимовский. РЕЗОНАНС. Белорусская контрпропаганда. Версия 2.0 // Статья
- 14.03 // 16:22 Александр Куллинкович. ХРОНИКИ. Разврата не было // Статья
- 13.03 // 15:38 Олег Климов. НАВIНКI ШОУ-БИЗА. «Евровидение» — это вам не в баню сходить // Статья
- 12.03 // 11:33 Вадим Казначеев. НАСКВОЗЬ. Кто похерил «праймериз»? // Статья
Мнение
Алег Аблажэй. COGITO ART. Contemporary Kolkhoz
![]() |
| Алег Аблажэй. Нарадзіўся ў 1954 г. на Наваградчыне. Скончыў у 1976 г. Віцебскі «худграф», а ў 1985 — Літоўскі мастацкі інстытут. З 2007 г. сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Супрацоўнічаў з выданьнямі «Наша Ніва», «Мастацтва», «Куфэрак Віленшчыны», «Свабода». Любімы інструмент — пяро, з-пад якога часам выходзяць лініі, часам словы. Творчыя намаганьні распадаюцца на дзьве паловы — спробы стварэння ўласнага сьвету і памкненьні асэнсаваць навакольны. Перакананы, што поўных абстынентаў трэба залічваць да інвалідаў. Любіць прыгожых жанчын і зьвяркоў. |
Замала месца, каб разгледзець цікавую гісторыю, як «авангард рабочага класа» пасварыўся з «авангардам» мастацкім. Заўважым толькі, што гэта бальшавікі адрынулі «авангардыстаў», а не наадварот. Адэпты «суч.мастацтва» ганарацца гэтым «цярновым вянцом», які, на іх думку, неабвержна даказвае чысьціню і высокароднасьць пацярпелых.
Але трацкістаў прасьледавалі яшчэ больш зацята, дык што?..
Ідэя ўсіх рэвалюцый — справядлівасьць і роўнасьць. А то адзін мае дом, крыты жалезам, пару коней і шыкоўны вазок, а другі — халупу пад дзіравай саламянай страхой і казу. Х не ўмее намаляваць і палец, У малюе «Бітву пад Грунвальдам». Як жа Х-у «абыдна»!
А ў «калхозе» ўсе роўныя, бо ніхто нічога свайго не мае. А ў «нью-калхозах», «аграгарадках», усе маюць аднолькавыя домікі.
Мару бальшавікоў пра сьвет «без Россий, без Латвий» ажыцьцявіла «суч.мастацтва» — ніхто без подпісаў не адгадае на іх выставах, чыя гэта іржавая труба, ануча ці горба пяску: немца, расейца ці паляка.
N малюе вертыкальныя палоскі, a NN — гарызантальныя. І ўсім добра. Усе роўныя.
Ідылія канчаецца, калі NN дэлегуюць у Венецыю, а N, сіні ад зайздрасьці, застаецца дома.
Так і ў «аграгарадку» — роўныя то роўныя, але кагось любіць начальства, і гаршчок у таго паўнейшы. Бо і «калхозьнікі», і «суч.мастакі» — марыянеткі. Адны ў руках старшыні, парторга і канторы, другія — мастацтвазнаўцаў, крытыкаў і куратараў.
Даўней мастакі належалі да цэху рамесьнікаў. Як сталяры ці шаўцы. І посьпех вырашаўся выключна якасьцю вырабу. Пагэтаму мастакі нават не падпісвалі творы — як пекар не ставіць подпіс на бохане хлеба. І ніякіх крытыкаў і «тлумачальнікаў» не існавала — і так зразумела, што Леанарда ці Рубенс найлепшыя.
Не так у «суч.мастацтве», дзе такіх катэгорый, як «майстэрства», «дасканаласьць» не існуе ўвогуле. Тут усё вызначае ІМЯ аўтара. А яго могуць стварыць людзі зацікаўленыя — тыя самыя крытыкі і арт-дылеры. Гэта называецца «ўкласьці ў аўтара».
Найкарацейшы шлях да «імені» — скандал. Тут усе сродкі добрыя. Адзін «суч.мастак» узграмоліўся на вежу і займаўся ананізмам на вачах натоўпу разявякаў. Другі... зрэшты, няма такой брыдоты, такога абсурду, якога б нельга было аб'явіць «суч.мастацтвам».
Калі б Бін Ладэн дадумаўся акрэсьліць свой учынак 11 верасьня «акцыяй CONTEMPORARY ART», яго цяпер шукалі б толькі для таго, каб уручыць якую небудзь прэстыжную прэмію.
Нейкі Наркявічус нічога не ўзрываў — ён толькі выставіў свае чаравікі, напоўненыя соллю. Шэраг умелых дзеянняў арт-дылераў — і ў мінулым годзе гэты ягамосьць атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Літвы, Нацыянальную прэмію.
Гэты выпадак тлумачыць, чаму вірус «суч.мастацтва» распаўсюджваецца па былых савецкіх краінах з хуткасьцю ляснога пажару. Спакуса лёгкай і хуткай славы.
Шлях традыцыйнага мастака цярністы без двухкоссяў — 10-12 гадоў упартага навучаньня, а потым бясконцыя пакуты творчых пошукаў і сумненьняў. А ў «суч.мастацтве» — ўсё адразу. І д'ябальскае золата спакушае нават тых, хто доўга і ўпарта вучыўся маляваць.
Але такія не разумеюць — яны дасканалілі пальцы і вочы, а ў «суч.мастацтве» істотны толькі локці.
Аднак, як пісаў Гогаль, «слава не можа даць асалоды таму, хто ўкраў яе, а не заслужыў». Пагэтаму нават самыя славутыя «суч.мастакі» маюць выгляд чалавека, які сеў у тэатры не на сваё месца — і ўвесь час баіцца, што хтось прыйдзе з адпаведным білетам.
І ўсё ж — каму такая з'ява, як «суч.мастацтва» патрэбна? Чаму яно так расьцьвіло? Каму яно выгадна, з якой мэтай яго ўзгадоўваюць? Бо людзі галасуюць супроць яго нагамі — меньш наведвальнікаў, чым на іх выставах, можна сустрэць толькі на могілках.
Які быў ідэал «homo sovieticus»? Асобнік, што верыў кожнаму слову партыйных бонзаў, разважаў выключна ў катэгорыях марксізму-ленінізму.
Які ідэальны член спажывецкага грамадства? Чалавек, які паслухмяна купляе ўсё, што прапануе рэклама — ад пракладак да «іміджу»патрэбнага палітыка.
І адной, і другой сістэме як костка ў горле не пасуюць людзі скептычныя, надзеленыя пачуцьцём здаровага сэнсу, якія шукаюць і дамагаюцца праўды. Тыя, хто мае інтэлектуальны імунітэт.
CONTEMPORARY ART і ёсьць сродак ломкі інтэлектуальнага імунітэту. Калі ты паверыў, што зафарбаваны чорнай фарбай квадрат ёсьць твор мастацтва, роўны «Джакондзе», то тым больш паверыш, што чыпсы — самая здаровая ежа, а палітык з тэлевізара — новы дэ Голь.
І другі бок «суч.мастацтва», не меньш істотны.
Як вядома, рыбка найлепш ловіцца ў каламутнай вадзе. Там, дзе няма акрэсьленых крытэрыяў і вартасьцяў, адкрываецца безьліч магчымасьцяў для разнастайнага махлярства.
«Суч.мастацтва» даўно стала часткаю сусьветнай «ценявой» эканомікі, там «круцяцца» ўжо не мільёны — мільярды, якія выплочваюцца немаведама каму невядома за што. Вірус «суч.мастацтва» някепска пачувае сябе і ў Беларусі — тут ён мае яшчэ і лёгкі прысмак забароненага плоду.
Але на ART VILNIUS 2009 было й некалькі менскіх галерэй. Іхнія прадстаўнікі давалі напоўненыя захапленьнем інтэрв'ю, што нагадвалі радасьць дзіцяці, ўпершыню пасаджанага за дарослы стол.
Паглядзім, наколькі моцны імунітэт беларускіх творцаў.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Распечатать
Сохранить
Опубликовать в блоге
Разместите эту ссылку
Отправить на e-mail
Сообщить об ошибке



Последние Комментарии