Другие материалы рубрики «Общество»
Едете на Евро-2012? Привейтесь от кори
Оптимальные сроки для проведения вакцинации — за три-четыре недели до отъезда...
Байнет шутит: напрасно Litesound не взяли в Баку Ермошину
Я верю, что Ксюша Дегелько отомстит за провал в Баку...
- Пограничники сняли с поезда Марину Коктыш — заместителя главного редактора «Народной воли»
- В Бобруйске лидер Свободного профсоюза добился разового пропуска к своему рабочему месту на заводе
- Казахстан не дает разрешения на запуск белорусского спутника
- Прокуратура проверяет деятельность телеканала «Белсат» в Беларуси
- Ивашкевич: законопроект о республиканских и местных собраниях списан с закона о массовых мероприятиях
- Жители Смолевичского района опасаются, что строительство технопарка нанесет урон природе
- В Минске строят музей истории войны
- Шоу лесорубов в Минске
- Настаўніца: дзвюх гадзін на тыдзень недастаткова, каб навучыцца добра размаўляць па-беларуску
- Общественность требует увольнения замначальника ГУВД Евсеева
Общество
Выйшаў дапаможнік па правах студэнтаў
Пабачыла свет кніга «Будзь у тэме! Усё, што вы хацелі ведаць пра правы студэнтаў, але не ведалі, у каго спытаць». Гэта першы ў Беларусі зборнік па правах студэнтаў, які быў створаны студэнцкай ініцыятыятыўнай групай пры падтрымцы праваабаронцаў.
У кнізе закранаюцца такія актуальныя для студэнтаў тэмы, як размеркаванне, платная і бясплатная адукацыя, вучоба і праца за мяжой, валанцёрства, праблемы іншагародніх студэнтаў, а таксама форс-мажоры, з якімі можа сутыкнуцца кожны: адлічэнне, неабходнасць у матэрыяльнай дапамозе, нараджэнне дзіцяці, парады для грамадска актыўных студэнтаў.
Крысціна Карчэўская, кіраўнік праэкта, аўтар: «Мы хацелі зрабіць кніжку пазнавальную, яскравую і каляровую: візуалізацыя праблем і наглядныя шляхі вырашэння, як у любым падручніку, запамінаюцца хутка і надоўга. Мы не імкнуліся зрабіць даведнік, збор законаў, збор каментароў юрыстаў ці яшчэ чагосці вельмі сур’ёзнага і афіцыёзнага. Мы хацелі, каб кніжка была цікавай і патрэбнай, каб яе перадавалі з рук у рукі і чыталі «ад коркі да коркі», бо якраз юрыдычных дапаможнікаў такога плану у Беларусі зараз няма.
Аўдыторыя студэнтаў — самая зацікаўленая, але і самая крытычная. За даволі кароткі час мы распрацавалі канцэпцыю будучай кнігі і ўжо амаль бачылі яе перад вачыма, ведалі, як дамагчыся той цікавасці, якой мы самі патрабуем ад кніг, што трапляюць нам у рук, бо мы самі студэнты.
Каманда сабралася непрафесійная, кожны ўпершыню быў часткай чагосьці агульнага, вялікага і важнага. Тым не менш, да справы ўсе падыйшлі з імпэтам і адказнасцю. Па выніках плённай супрацы калектыў аўтараў плануе працягваць сваю сумесную дзейнасць».
Дапаможнік выйшаў вельмі абмежаваным накладам, таму спяшайцеся замовіць. Распаўсюд вольны! Звяртайцеся chris.gomel-at-gmail.com.


В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева