Другие материалы рубрики «Общество»
Учиться Коле в обычной школе
Александр Лукашенко уверен, что достичь успеха в жизни можно и без обучения в супершколах...
Лиду наряжают и ретушируют к «Дожинкам»
Первое впечатление от города — большая строительная площадка, Лиду перекопали как после войны…
- Впервые одобрена страновая программа ЮНФПА для Беларуси
- Астапович просит наказать сотрудников «Минскпроекта»
- Белорусская семья выиграла в Страсбурге иск против Франции
- Минск станет одним из «Европейских городов против наркотиков»
- В Бресте открылась выставка школьных форм и учебников
- Посол КНР одарил белорусских ветеранов Японо-китайской войны
- МВД: белорусские автодилеры могут опять начать работать «по-серому»
- В США создали рай для пожилых людей
- Лукашенко: Николай будет учиться в обычной школе
- Байкеры со всего мира съехались в Куропаты и Хатынь
ОбществоСпонсор рубрики: Ла Страда
Дзяржаўныя i прыватныя эксперты абмеркавалi праблемы адукацыi дарослых
У межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы «Беларусь сучасная» ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йаханеса Рау 10 снежня прайшло пасяджэнне навуковага кафэ «Адукацыя дарослых». У сустрэчы ўзялі ўдзел звыш 30 чалавек: прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, прыватных адукацыйных цэнтраў і дзяржаўных установаў павышэння кваліфікацыі.
Тэма сустрэчы — адукацыя дарослых як прадмет адукацыйнай палітыкі — разглядалася ў двух накірунках:
— Месца і роля дадатковай адукацыі дарослых ў праекце Кодэкса аб адукацыі.
— Еўрапейскія тэндэнцыі і рэкамендацыі, выкладзеныя пад час падрыхтоўчай агульнаеўрапейскай канферэнцыі CONFINTEA VI (адбылася ў Будапешце 3-5 снежня 2008 года).
У межах першага пытання фактычна распачалася грамадская экспертыза законапраекта, які хвалюе значную колькасць насельніцтва. Так, намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Галіна Юргелевіч адзначыла: «Ні адзін дакумент да гэтага часу не выклікаў столькі цікавасці як Кодэкс аб адукацыі. Галоўны патэнцыял краіны – гэта яе людзі, таму адукацыйная палітыка з’яўляецца адным з прыярытэтаў. Адукацыя не на ўсё жыццё, а праз усё жыццё, з такім падыходам павінна быць распрацавана канцэпцыя аб дадатковай адукацыі дарослых, што дасць магчымасць чалавеку быць мабільным у зменлівай сітуацыі».
З каментарамі па праекту Кодэкса выступілі прадстаўнікі розных установаў дадатковай адукацыі дарослых — грамадскіх аб’яднанняў, прыватных адукацыйных ўстановаў і бізнес-адукацыі.
На думку прадстаўніцы Беларускага моладзевага грамадскага аб’яднання «Новыя твары» Яніны Зінчанка, унікальнасць нефармальнай адукацыі, скіраванай на развіццё грамадзянскіх і сацыяльных кампетэнцый і на індывідуалізаваны працэс навучання, не знайшла дастатковага адлюстравання ў праекце Кодэкса. Як не адлюстравана ў ім адна са значных тэндэнцый развіцця адукацыйнай палітыкі ў еўрапейскім рэгіёне. Размова ідзе пра сучаснае разуменне адукацыі як узаемадапаўнення фармальнай, нефармальнай і інфармальнай (неарганізаванай і, часам, нават ненаўмыснай) адукацыі.
Таксама шмат пытанняў і каментараў выклікала пытаннне аб суб’ектах, якім адпаведна новага законапраекта будзе прадастаўлена права займацца адукацыйнай дзейнасцю. Прааналізаваўшы праект Кодэкса Вольга Смалянка, эксперт у галіне некамерцыйнага права, адзначыла, што, з аднаго боку, распрацоўшчыкі пашырылі пералік суб’ектаў, якія могуць займацца адукацыйнай дзейнасцю (некаторыя з іх, напрыклад, індывідуальныя прадпрымальнікі, былі непасрэдна пазначаныя ў праекце Кодэкса). З другога боку, недакладнае вызначэнне іншых арганізацый, якім існуючае заканадаўства дазваляе займацца адукацыйнай дзейнасцю, не дазваляе шмат якім зацікаўленым арганізацыям разглядаць сябе як частку беларускай адукацыйнай прасторы. Найперш гэта закранае інтарэсы грамадскіх аб’яднанняў, значная колькасць з якіх актыўна займаецца адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю, як для сваіх сяброў, так і для мэтавых групаў. Што, ў рэшце рэшт, прыносіць значную карысць грамадству цалкам. Дастаткова ўзгадаць адукацыйныя праграмы для спецыялістаў па ранняму ўмяшальніцтву, якія арганізоўваліся ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», альбо адукацыйныя семінары па агра- і экатурызму ГА «Адпачынак на вёсцы». На падставе гэтых двух прыкладаў становіцца відавочным як адукацыйныя і асветніцкія праграмы грамадскіх аб’яднанняў стымулюць развіццё новых кірункаў гаспадаркі, альбо спрыюць з’яўленню новых прафесій (напрыклад, першыя адукацыйныя праграмы для эргатэрапеўтаў былі зарганізаваны таксама ў межах грамадскага сектара). У той жа час, адзначыла Вольга Смалянка, панятак «асветніцкая дзейнасць», таксама як і «нефармальная адукацыя», не разглядаецца ў праекце Кодэкса.
Цікава, што ў межах міжнароднага супрацоўніцтва Беларусi мае шэраг абавязкаў па развіццю паўнавартаснай і шматбаковай сістэмы адукацыі дарослых. Тут можна ўзгадаць і супрацоўніцтва ў межах СНД, пад час якога быў распрацаваны шэраг мадэльных законаў (ў тым ліку аб адукацыі дарослых і асветніцкай дзейнасці), прынятая Канцэпцыя развіцця адукацыі дарослых ў краінах-удзельніцах СНД. Альбо Стратэгію ЕЭК ААН «Аб адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця». І, нарэшце, супрацоўніцтва ў межах ЮНЕСКА. Так 3-5 снежня беларуская афіцыйная дэлегацыя прымала ўдзел ва ўсееўрапейскай падрыхтоўчай канферэнцыі да CONFINTEA VI. Пад час дадзенай канферэнцыі была прынята рэзалюцыя, якая сярод іншага ўтрымлівае рэкамендацыі нацыяльнальным урадам па падтрымцы нефармальнай і непрафесійнай адукацыі дарослых, па далейшая прафесіяналізацыі дадзенага сектара адукацыі і па развіццю супрацоўніцтва з недзяржанымі арганізацымі.
Аднак, на думку спецыяліста Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Й.Рау Галіны Верамейчык, «недастаткова зафіксаваць права на адукацыю дарослых у міжнародных і нацыянальных дакументах. Галоўная задача на сёння — стварыць гарантыі для рэалізацыі гэтага права на практыцы. Дзеля чаго патрэбна сумесная работа прадстаўнікоў дзяржаўнага і недзяржаўнага сектароў, у тым ліку і над законапраэктамі». Таму паседжанне навуковага кафе – першы крок на шляху дзейнасці экспертнай групы, якая займецца распрацоўкай канцэптуальных прапановаў па развіццю сбалансаванай і адпавядаючай сучасным патрэбам сістэмы адукацыйных паслуг для дарослага насельніцтва. І той факт, што разгляд праекта Кодэкса аб адукацыі РБ адкладзены да пачатку 2010 году, дае надзею на ўлік распрацаваных прапаноў і дапрацоўку адпаведнага раздзела праекта Кодэкса.


В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева